Латарэя «Прыдняпроўе-1» - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя «Прыдняпроўе-1»

Латарэя «Прыдняпроўе-1» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах – латарэя «Прыдняпроўе-1».

Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Заснавальнікам латарэі выступае Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Мэтай правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне сродкаў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўнай спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установы “Абласная школа вышэйшага спартыўнага майстэрства”.

Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разгульваюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду 53-га тыражу латарэі «Прыдняпроўе-1» – 24 сакавіка 2023 г.

Розыгрыш прызавога фонду 54-га тыражу латарэі «Прыдняпроўе-1» – 27 кастрычніка 2023 г.