Латарэя «Прыдзвінне» - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя «Прыдзвінне»

Латарэя «Прыдзвінне»  з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах – латарэя «Прыдзвінне».

Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Заснавальнікам латарэі выступае Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Мэтай правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне дадатковых сродкаў для фінансавання мерапрыемстваў:

• па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентара для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, падведамных упраўленню фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;

• па набыцці спартыўнага інвентара для агульнаадукацыйных школ сістэмы адукацыі вобласці.

Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год.

Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разыгрываюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду 35-га тыражу латарэі «Прыдзвінне» – 15 сакавіка 2024 года.

Розыгрыш прызавога фонду 36-га тыражу латарэі «Прыдзвінне» – 16 жніўня 2024 года.