Латарэя «Гамяльчанка» - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя «Гамяльчанка»

Латарэя «Гамяльчанка» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах — латарэя «Гамяльчанка».

Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Гомельскай, Гродзенскай Мінскай абласцей і горада Мінска. Заснавальнікам латарэі выступае Гомельскі абласны выканаўчы камітэт.

Мэтамі правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне дадатковых сродкаў для фінансавання мерапрыемстваў:

  • па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентара для агульнаадукацыйных школ сістэмы адукацыі Гомельскай вобласці, а таксама ўстаноў, падведамных упраўленню фізічнай культуры, спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;
  • па набыцці спартыўнай формы і спартыўнага інвентару для арганізацыі правядзення штогадовых абласных спартакіяд;
  • па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых дамоў (у тым ліку набыцці спартыўнага абсталявання і інвентару), школ-інтэрнатаў для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і сацыяльна-педагагічных цэнтраў, размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці;
  • па ахове (захаванні, аднаўленні і рамонце) аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці.

Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год. Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разгульваюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду – 53-га тыражу латарэі “Гомельчанка” – 26 студзеня 2024 года.

Розыгрыш прызавога фонду – 54-га тыражу латарэі “Гомельчанка” – 26 ліпеня 2024 года.