Латарэя "Маладзёжная" - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя “Маладзёжная”

Латарэя «Маладзёжная» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах – латарэя “Маладзёжная”.

Латарэя праводзіцца на тэрыторыі горада Віцебска. Заснавальнікам латарэі выступае Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Мэта правядзення латарэі – атрыманне дадатковых сродкаў для фінансавання мерапрыемстваў па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентару для ўстаноў, падведамных аддзелу адукацыі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей за адзін раз у год. Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разгульваюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду 17-га тыражу латарэі “Маладзёжная” – 24 мая 2024 года.