Латарэя «Мiласэрнасць» - РУП «Белорусские лотереи»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя «Мiласэрнасць»

Латарэя «Мiласэрнасць» з’яўляецца рэспубліканскай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах — латарэя «Мiласэрнасць».

Латарэя праводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікам латарэі выступае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Мэтамі правядзення латарэі з’яўляецца:

  • закупка спартыўнага інвентара і абсталявання, спартыўнай формы, трэнажораў, медыцынскага абсталявання для стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў, дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі санаторый „Белая Вежа“ для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў», дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі санаторый» «Бярэзіна» для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў«, дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі санаторый „Вяжуці“ для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата», дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі санаторый „Ясельда“ для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў»;
  • закупка абсталявання для правядзення вучэбна-выхаваўчай і карэкцыйна-развіваючай работы з дзецьмі-інвалідамі;
  • набыццё прызоў для ўдзельнікаў спаборніцтваў і спартакіяд.

Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год. Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разгульваюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.

Прызы латарэі «Міласэрнасць»: тавары для дома, грашовыя прызы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду – 43-га тыражу латарэі “Міласэрнасць” – 16 лютага 2024 года.

Розыгрыш прызавога фонду – 44-га тыражу латарэі “Міласэрнасць” – 19 ліпеня 2024 года.