Латарэя «Прыдзвінне» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах – латарэя «Прыдзвінне».
Латарэя праводзіцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Заснавальнікам латарэі выступае Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Мэтай правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне дадатковых сродкаў для фінансавання мерапрыемстваў:
• па набыцці спартыўнага абсталявання і інвентара для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, падведамных упраўленню фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
• па набыцці спартыўнага інвентара для агульнаадукацыйных школ сістэмы адукацыі вобласці.
Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год.
Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разыгрываюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.
Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.
Розыгрыш прызавога фонду 35-га тыражу латарэі «Прыдзвінне» – 15 сакавіка 2024 года.
Розыгрыш прызавога фонду 36-га тыражу латарэі «Прыдзвінне» – 16 жніўня 2024 года.