Латарэя "Прынёманская" - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя “Прынёманская”

Латарэя «Прынёманская» з’яўляецца мясцовай, пасіўнай, тыражнай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах — латарэя «Прынёманская».

Латарэя праводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь акрамя Мінскай вобласці. Заснавальнікам латарэі выступае Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
Мэтай правядзення латарэі з’яўляецца атрыманне сродкаў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і набыццё спартыўнага інвентару для вучэбна-спартыўнай установы «Гродзенская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву N 3», установы «Гродзенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы» і «Гродзенская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзерву».

Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год. Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разгульваюцца як грашовыя, так і маёмасныя выйгрышы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду 35-га тыражу латарэі «Прынёманская» – 26 красавіка 2024 года. 

Розыгрыш прызавога фонду 36-га тыражу латарэі «Прынёманская» – 25 кастрычніка 2024 года.