Латарэя «Святочная» - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Латарэя «Святочная»

Латарэя «Святочная» з’яўляецца рэспубліканскай, пасіўнай, камбінаванай. Скарочаная назва латарэі для выкарыстання на латарэйным білеце, у рэкламных і іншых мэтах — латарэя «Святочная».

Латарэя праводзіцца на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікам латарэі выступае Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Мэта правядзення латарэі — атрыманне дадатковых сродкаў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных прыродаахоўных устаноў і размешчаных на іх тэрыторыі санаторна-аздараўленчых арганізацый, падпарадкаваных Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама на іншыя мэты, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Розыгрышы прызавога фонду тыражоў латарэі праводзяцца не радзей як два разы на год. Прызавы фонд тыражу латарэі фарміруецца ў памеры не менш як 45 працэнтаў і не больш як 95 працэнтаў ад агульнага аб’ёму рэалізацыі латарэйных білетаў тыражу. У латарэі разыгрываюцца грашовыя і маёмасныя выйгрышы.

Па-за гульнявым полем латарэйнага білета, які складаецца з нумара разраду, серыі і нумара білета ў серыі, размяшчаецца поле імгненнай часткі латарэі.

Велічыня выйгрышу латарэйнага білета па імгненнай частцы латарэі вызначаецца шляхам праверкі латарэйнага білета непасрэдна пасля яго набыцця пры выкрыцці ахоўнай паласы «Сціраць тут». Выйгрышы па імгненнай частцы тыражу латарэі выплачваюцца пасля розыгрышу прызавога фонду тыражу латарэі адначасова з выплатай выйгрышаў па яе тыражнай частцы ў памерах, вызначаных у афіцыйнай табліцы вынікаў правядзення тыражу, без уліку індэксацыі.

У латарэі «Святочная» разгульваюцца грошы, залатыя ўпрыгожванні і дэвайсы.

Кошт латарэйнага білета — 3 беларускія рублі.

Розыгрыш прызавога фонду 57-га тыражу латарэі “Святочная” – 29 сакавіка 2024 года.

Розыгрыш прызавога фонду 58-га тыражу латарэі “Святочная” – 27 снежня 2024 года.