Жадаеш зрабіць прыемную неспадзеўку блізкаму чалавеку? Падары яму квіточак любой латарэі То!Лато – і пажадай поспехі. Уяўляеш, як будзе класна, калі твой сябар ці сваяк выйграе Суперпрыз ці сарве джэкпот?
Дарыць білецікі можна ў любы час дня і ночы, з нагоды і без!
Як падарыць?
Каля кожнага квіточка любой латарэі ёсць кнопка з падарункам. Націскай яе – і пераходзь да афармлення квіточка. Упішы ў патрэбнае поле мабільны нумар свайго сябра, абяры паведамленне, якім ты жадаеш суправадзіць падарунак, дай згоду на тое, што ён убачыць, ад каго яго атрымаў.
Націскай кнопку “Падарыць”, аплачвай падарунак з балансу або карты – і ўсё, ён ужо ў атрымальніка!
Як сябар атрымае мой падарунак?
Як толькі ты адправіш падарунак, твой сябар атрымае смску са спасылкай, па якой патрапіць у свой асабісты кабінет на сайце toloto.by .
У яго асабістым кабінеце з’явяцца падораныя табой білеты — з паметкай “Мне падарылі”.
Я змагу прасачыць за лёсам падораных білетаў?
Усе падораныя табой білеты захаваюцца ў тваім асабістым кабінеце — з паметкай “Я падарыў”. Дык ты зможаш кантраляваць свае траты.
А вось даведацца, ці выйграў і колькі кожны падораны табой білецік, зможа толькі атрымальнік падарунка. Няхай ён усё раскажа табе сам!
Забраць выйгрыш таксама зможа толькі ўладальнік нумара тэлефона, на які быў дасланы падарунак.