Сёння у РУП “Беларускія латарэі” прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас”.
Асноўным спікерам мерапрыемства стала Дзергач Наталля Сяргееўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.
На сустрэчы з калектывам прадпрыемства Наталля Сяргееўна расказала аб дасягненнях рэспублікі за гады станаўлення дзяржаўнасці, завастрыўшы асаблівую ўвагу на дасягненнях у эканоміцы і ў ахове здароўя.
У час размовы таксама была закранута тэма дэмаграфічнай бяспекі, рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, здаровага ладу жыцця.
Напрыканцы сустрэчы Наталля Сяргееўна выказала ўпэўненасць, што нам удасца захаваць і прымножыць усё тое, што было зроблена за гады незалежнасці, зрабіўшы правільны выбар у будучай электаральнай кампаніі 2025 года.