
Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншавальным пасланні адзначыў, што за 30 гадоў, якія прайшлі з даты падпісання Дагавора аб утварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі, гэты інтэграцыйны праект даказаў свае жыццяздольнасць, устойлівасць і эфектыўнасць.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што патэнцыял дзвюх брацкіх краін і назапашаны вопыт рэалізацыі сумесных лёсавызначальных ініцыятыў дазваляюць вырашаць задачы ва ўсіх значных сферах: гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гісторыка-культурнай, ваенна-палітычнай і многіх іншых.
“Перакананы, што зададзены ў пачатку 2026 года Вышэйшым дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы тэмп стратэгічнага партнёрства Беларусі і Расіі ў поўнай меры адпавядае запыту нашых народаў на павышэнне ўзроўню дабрабыту і якасці жыцця, захаванне гарантый міру і стабільнасці”, – падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Уладзіміру Пуціну здароўя, шчасця, гармоніі і дасягнення пастаўленых мэт.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін у віншаванні, якое паступіла ад яго, адзначыў, што за тры дзесяцігоддзі з часу ўтварэння Супольнасці дзвюх краін удалося вельмі шмат зрабіць для развіцця ўзаемавыгадных інтэграцыйных сувязей і плённага супрацоўніцтва.
“Нашыя грамадзяне карыстаюцца роўнымі правамі і магчымасцямі на ўсёй тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Масква і Менск узгадняюць ключавыя параметры макраэканамічнай, грашова-крэдытнай і сацыяльнай палітыкі, каардынуюць намаганні ў сферах міжнароднай дзейнасці, абароны і бяспекі», – гаворыцца ў віншаванні расейскага лідэра.
Прэзідэнт Расіі нагадаў, што ў ходзе пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў лютым гэтага года намечаны комплекс мер па далейшаму прасоўванню інтэграцыйных працэсаў на розных напрамках. «Упэўнены, што яго паслядоўная рэалізацыя ў поўнай меры адпавядае інтарэсам расейцаў і беларусаў, – падкрэсліў ён. – Шчыра жадаю Вам здароўя і поспехаў, а брацкаму народу Беларусі – дабрабыту і працвітання».
Прэзідэнт Беларусі таксама накіраваў віншаванні з Днём яднання старшыні ўрада Расіі, старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі, старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаславу Валодзіну, Дзяржаўнаму Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу.
Падрабязнасці тут: БЕЛТА
