Зацверджаны лагатып Года добраўпарадкавання - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Зацверджаны лагатып Года добраўпарадкавання

Афіцыйны лагатып зацверджаны сёння на пасяджэнні часовага рэспубліканскага штаба па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання.

У Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя расказалі аб сімвалізме лагатыпа Года добраўпарадкавання, паведамляе БЕЛТА.

Першы элемент зацверджанай кампазіцыі – дом. «Ён з’яўляецца сімвалам і ўмовай чалавечай устойлівасці, прадуктыўнасці. Вобраз дома сімвалізуе бяспеку, утульнасць, пераемнасць традыцый і дабрабыт. Другі элемент – дубовы ліст. Ён з’яўляецца сімвалам мудрасці, сілы, мужнасці, цягавітасці, даўгалецця і высакароднасці», – распавялі ў прэс-службе ведамства.

Яшчэ адзін элемент кампазіцыі – дзяржаўная мяжа – вызначае межы тэрыторыі Беларусі, а менавіта сушы, вод, нетраў, паветранай прасторы. “Выява гэтага элемента сімвалізуе нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь, суверэнітэт, павагу правоў і свабод чалавека і грамадзяніна”, – адзначылі ў Мінпрыроды.