Месца, дзе выконваюцца мары - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Месца, дзе выконваюцца мары

Сапраўдная зімовая казка: прыбраныя маленькія домікі, паўсюль святочныя ўпрыгожанні, пах імбірных пернікаў і карамельных яблыкаў, музыка, весялосць і смех… Месца, дзе жаданні выконваюцца!

З 20 снежня па 7 студзеня ў Мінску зноў запрацуе Зімовы Кірмаш belbet .

У мінулым годзе мы правялі першы Зімовы Кірмаш і сабралі захопленыя водгукі некалькіх тысяч чалавек. У новым сезоне мы прыгатавалі яшчэ больш актыўнасцей. 

Гасцей чакае насычаная забаўляльная праграма: маляўнічыя фотазоны, пачастункі на фуд-корце, маркет рамеснікаў, калядныя каруселі, навагодняя пошта і, вядома, мілыя сувеніры і каштоўныя падарункі ад чароўных эльфаў і самога Дзядулі Мароза, які прыме ўсіх жадаючых у сваёй рэз. 

Гулянні разгорнуцца ў Парку Пісьменнікаў (каля Нацыянальнай Бібліятэкі).

Уваход на Кірмаш вольны.

Чакаем усіх у буднія дні з 15:00 да 23:00, у выходныя і святочныя дні – з 13:00 да 23:00. 

Прыходзьце ў кампаніі сям’і, сяброў і добрага настрою. Да сустрэчы на ​​Зімовым Кірмашу belbet!