На сайце toloto.by зараз можна дарыць білеты! - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

На сайце toloto.by зараз можна дарыць білеты!

Жадаеш зрабіць прыемную неспадзеўку блізкаму чалавеку? Падары яму квіточак любой латарэі То!Лато – і пажадай поспехі. Уяўляеш, як будзе класна, калі твой сябар ці сваяк выйграе Суперпрыз ці сарве джэкпот?

Дарыць білецікі можна ў любы час дня і ночы, з нагоды і без!

Як падарыць?

Каля кожнага квіточка любой латарэі ёсць кнопка з падарункам. Націскай яе – і пераходзь да афармлення квіточка. Упішы ў патрэбнае поле мабільны нумар свайго сябра, абяры паведамленне, якім ты жадаеш суправадзіць падарунак, дай згоду на тое, што ён убачыць, ад каго яго атрымаў.

Націскай кнопку “Падарыць”, аплачвай падарунак з балансу або карты – і ўсё, ён ужо ў атрымальніка!

Як сябар атрымае мой падарунак?

Як толькі ты адправіш падарунак, твой сябар атрымае смску са спасылкай, па якой патрапіць у свой асабісты кабінет на сайце toloto.by .

У яго асабістым кабінеце з’явяцца падораныя табой білеты — з паметкай “Мне падарылі”.

Я змагу прасачыць за лёсам падораных білетаў?

Усе падораныя табой білеты захаваюцца ў тваім асабістым кабінеце — з паметкай “Я падарыў”. Дык ты зможаш кантраляваць свае траты.

А вось даведацца, ці выйграў і колькі кожны падораны табой білецік, зможа толькі атрымальнік падарунка. Няхай ён усё раскажа табе сам! 

Забраць выйгрыш таксама зможа толькі ўладальнік нумара тэлефона, на які быў дасланы падарунак.