Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
Да кампетэнцыі РУП «Беларускія латарэі» адносіцца разгляд зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб (далей – звароты), па пытаннях:
латарэйнай дзейнасці;
ацэначнай дзейнасці;
арэндных праваадносін.
Пісьмовыя звароты падаюцца ў РУП “Беларускія латарэі” нарачным (кур’ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Вусныя звароты выкладаюцца падчас асабістага прыёму. Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які пацвярджае яго асобу. Вусныя звароты лічацца разгледжаным па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні і адказы аб’яўлены заяўнікам падчас асабістага прыёму.
Звароты, якія паступілі, разглядаюцца службовымі асобамі
РУП «Беларускія латарэі», да кампетэнцыі якіх аднесена вырашэнне пытанняў, выкладзеных у звароце. Інфармацыю аб выканаўцах па звароце можна ўдакладніць па тэл. + 375 (17) 329-21-02.
Звароты, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі РУП «Беларускія латарэі», у пяцідзённы тэрмін з дня іх паступлення накіроўваюцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам) для разгляду па сутнасці з апавяшчэннем аб гэтым заяўніка.
Звароты разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён з дня іх рэгістрацыі ў РУП «Беларускія латарэі», а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за адзін месяц.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў неабходна атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы, і (або) ад міжнароднай арганізацыі, месячны тэрмін разгляду звароту можа быць прадоўжаны з адначасовым апавяшчэннем аб гэтым заяўніка.
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
Рашэнне РУП “Беларускія латарэі” па звароце можа быць абскарджана ва Кіраўніцтве справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вышэйстаячая арганізацыя:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
220016, г.Мінск, вул.К.Маркса,38
Тэл./факс: +375 17 222-35-56
Рэжым працы: пн.-пт. 09:00 – 18:00