Каля 5,5 га лесу пасадзілі ўдзельнікі форуму "Моладзь і будучыня" на бураломных участках у нацпарку "Прыпяцкі" - РУП «Беларускія латарэі»
8-017-329-21-28 Праверка білетаў

Каля 5,5 га лесу пасадзілі ўдзельнікі форуму “Моладзь і будучыня” на бураломных участках у нацпарку “Прыпяцкі”

25 кастрычніка, Петрыкаўскі раён / Кар. БЕЛТА /. Каля 5,5 га маладога лесу пасадзілі ўдзельнікі форуму “Моладзь і будучыня” на бураломных участках у нацыянальным парку “Прыпяцкі”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Двухдзённы маладзёжны форум работнікаў арганізацый Упраўлення справамі Прэзідэнта сабраў у нацыянальным парку “Прыпяцкі” больш за 200 маладых людзей.

Маладым людзям адгукнуўся заклік рэспубліканскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”. Таму ўнеслі і свой уклад ва ўзнаўленне ўчасткаў лесу нацыянальнага парку «Прыпяцкі», якія пашкодзіў летні ўраган. Разам з кіраўніцтвам Упраўлення справамі Прэзідэнта высадзілі новыя дрэвы на плошчы 5,5 га.

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў працаваў на лясной дзялянцы з самай раніцы.

Як растлумачыў генеральны дырэктар нацыянальнага парку “Прыпяцкі” Юрый Апановіч, сёння на ўчастку пасаджана 35 тыс. саджанцаў. На ўчастку высаджваюць такія культуры, як хвоя і бяроза.

/Будзе дапоўнена/.-0-