27 чэрвеня, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Эфектыўнасць працы вертыкалі ўлады неабходна павышаць неймаверна, каб выстаяць у шалёнай барацьбе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 чэрвеня, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы 27 чэрвеня прыняў шэраг важнейшых кадравых рашэнняў. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ўсе кандыдатуры – гэта ў асноўным маладыя, перспектыўныя людзі.
«Новае пакаленьне. Тое, пра што я казаў: ідзе змена пакаленняў. Павінны прыйсці да ўлады, не толькі да кіравання асобнымі кірункамі, маладыя, перспектыўныя і прафесійныя людзі. Непрафесіяналаў за сталом няма», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, новаму пакаленню кіраўнікоў на працягу некалькіх гадоў неабходна будзе рэалізоўваць усё, аб чым ішла размова на VII Усебеларускім народным сходзе, які адбыўся ў красавіку.
«Краіна павінна атрымаць добры ўрад, «правадныя рамяні» ад Прэзідэнта да ўрада праз Адміністрацыю. Павінен быць вынік і эфэктыўнасьць. Папярэджваю катэгарычна ўсіх: ніякай цяганіны і бюракратыі. Калі трэба вырашыць пытанне і вы бачыце, што яго можна вырашыць за дзень-два, рашайце. Уратуй вас бог: з панядзелка мяне будуць, як і раней, інфармаваць па гэтай цяганіне і бюракратызму. Асабліва папярэджваю Адміністрацыю Прэзідэнта: міністры павінны бегаць, варушыцца. Калі недзе апарат урада не спрацаваў, падказвайце і вельмі жорстка патрабуйце, – паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. – Эфектыўнасць трэба павышаць неймаверна, калі мы хочам выдужаць у гэтай шалёнай барацьбе. Што адбываецца навокал, кожны з вас ведае».