Сёння ў 162 тыражы латарэі То!Лато разыгралі наш Джэкпот — амаль 346 000 BYN ! Гэтая субота змяніла жыццё кагосьці з Гомеля – менавіта там быў набыты той самы, шчаслівы папяровы білецік. Віншуючы-я-яем!
Хутчэй правярайце свае білецікі – раптам пашанцавала менавіта вам!
Таксама гэты шчаслівы білецік стаў пераможцам 1 тура – і выйграў яшчэ 5 000 BYN!
Па краіне паляцелі яшчэ два буйныя прызы па 5 000 BYN — у Мінск і квіточку з сайта toloto.by — і шмат драбнейшых, усяго больш за 60 000 BYN!
А ў 166 тыражы да 23 лютага мы разыграем А-А-АЎТАМАБІЛЬ — новенькі Geely Emgrand. Падаецца, ён чакае менавіта цябе!