Лясун, балотнік, злыдзень, кікімора і іншыя фантастычныя персанажы – у Бярэзінскім запаведніку пройдзе Фестываль славянскай міфалогіі “Шлях Цмока”. Гэта сапраўдны міфічны калейдаскоп, які дазволіць лепш даведацца пра самых загадкавых прадстаўнікоў беларускай міфалогіі.
Гасцей чакае насычаная праграма, у тым ліку
– Тэматычная выстава;
– Конкурс касцюмаў;
– Майстар-класы па народных танцах і рамёствах;
– Прадстаўленне батлейкі;
– Жывая музыка;
– Лагер вікінгаў і шатландскіх горцаў.
belbet не маглі прапусціць такое па-сапраўднаму фантастычнае мерапрыемства. Таму мы таксама падрыхтавалі для гасцей нешта чароўнае:
Шацёр Ніткі Лёсу, дзе кожны зможа паваражыць на поспех;
Незвычайныя фотазоны для самых яркіх здымкаў, у тым ліку зачаравальная Поўня;
І магчымасць лётаць! На нашым фірмовым аэрастаце.
Падрабязную праграму мерапрыемства і білеты шукай у профілі @shlyah_tsmoka