Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Беларускія латарэі” створана ў выкананне Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1998 года нумар 6 “Аб некаторых мерах па ўпарадкаванню латарэйнай дзейнасці” і ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 1999 года нумар 1089 “Аб развіццю латарэйнай дзейнасці».
Беларускія латарэі – вядучы арганізатар латарэй Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства было створана ў верасні 1999 года. Заснавальнікам выступіла Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асноўны від нашай дзейнасці – арганізацыя і правядзенне рэспубліканскіх і мясцовых латарэй.
Грашовыя сродкі ад правядзення латарэй накіроўваюцца на дабрачынныя акцыі, а таксама ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты для фінансавання важных сацыяльных праграм.
Вышэйстаячая арганізацыя:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
220016, г.Мінск, вул.К.Маркса,38
Тэл./факс: +375 17 222-35-56