Як праверыць латарэйны білет на сайце?
Праверыць латарэйныя білеты можна на галоўнай старонцы сайта belloto.by, націснуўшы на кнопку «Праверыць білет». Падрабязнае апісанне можна знайсці ў раздзеле: Як праверыць білет?
Якія падаткі трэба плаціць з выйгрышу?
Выйгрышы ў латарэі не абкладаюцца падаткам у Рэспубліцы Беларусь.
Дзе я магу атрымаць выйгрыш?
Падрабязней пра тое, як і дзе атрымаць выйгрыш, а таксама якія дакументы для гэтага неабходныя, вы можаце даведацца ў спецыяльным раздзеле нашага сайта па адрасе http://belloto.by/be/yak-atrymac-vyjgrysh/. Нагадваем, што ў вас ёсць права падаць заяўку на выйгрыш не пазней за 6 месяцаў пасля розыгрышу.
Дзе я магу даведацца аб выніках розыгрышу латарэі “To!Лато”?
Даведацца аб выніках чарговага розыгрышу латарэі “То!Лато” можна на сайце toloto.by